Ранішнік "У казку добрую клічам"

27.12.2022

27.12.2022 ва ўстанове адукацыі прайшоў ранішнік "У казку добрую клічам" для навучэнцаў І-ІV класаў. Праграма была насычана цікавымі, вясёлымі конкурсамі, гульнямі, вясёлымі танцамі і сцэнкамі. Казачныя героі адправіліся разам з вучнямі па казачным царстве праз зімовы чароўны лес у пошуках Дзеда Мароза і Снягуркі. Удзельнікі свята ля елкі прымалі актыўны ўдзел у гульнях, эмацыйна ўспрымалі гульню персанажаў прадстаўлення. У завяршэнне свята навучэнцы атрымалі падарункі ад Дзеда Мароза.