Навагодняя перазагрузка "Калі прыходзяць цуды"

27.12.2022
27.12.2022 ва ўстанове адукацыі прайшла навагодняя перазагрузка "Калі прыходзяць цуды". Героі навагодняй казкі перанеслі дзяцей у свет казачнага навагодняга чараўніцтва, напоўніўшы залу шчаслівымі ўсмешкамі. Уся ў бліскучых агнях ёлка, песні і танцы ў выкананні рабят, доўгачаканая сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай – стваралі атмасферу цудаў і чараўніцтва.