Вечар сустрэчы выпускнікоў

04.02.2023
Традыцыйна ў першую суботу лютага ва ўстанове адукацыі прайшоў вечар сустрэчы выпускнікоў. Школа сардэчна расчыніла дзверы для сваіх выпускнікоў. Як і шмат гадоў таму, выпускнікі пераступілі парог роднай школы, каб сустрэцца са сваімі школьнымі сябрамі, настаўнікамі, каб на кароткі час вярнуцца ў незабыўныя школьныя гады. З прывітальным словам і віншаваннем выступіла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Кішко А.М.
Выпускнікі з задавальненнем прайшлі па калідорах роднай школы, наведалі абноўленыя кабінеты, пасядзелі за сваімі партамі, пагутарылі з настаўнікамі, паглядзелі святочны канцэрт. Усё прайшло на цёплай, сяброўскай ноце. Цёплы, раскошны, незабыўны вечар падарыла школа кожнаму выпускніку.