Гадзіна памяці "Юныя героі ў нашай памяці жывуць"

08.02.2023
08.02.2023 ва ўстанове адукацыі прайшла гадзіна памяці "Юныя героі ў нашай памяці жывуць". Падчас гутаркі піянеры і акцябраты наблізіліся да гісторыі, якую вяршылі іх аднагодкі. У канцы мерапрыемства навучэнцы ўшанавалі памяць адважных герояў хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі юнага партызана-разведчыка Аркадзя Ляўковіча.