Трэнінг-практыкум "Мы жывём па законах"

09.02.2023
У рамках прафілактычнай акцыі "Сябруем з законам" у Заастравецкай бібліятэцы прайшоў трэнінг-практыкум "Мы жывём па законах". Разам з участковым інспектарам міліцыі Анікеем Я.Ю. і сацыяльным педагогам Бобкай І.У. дзеці спрабавалі знайсці адказы на пытанні "Што такое закон і правапарушэнне?", "Якія законы існуюць?" і "Як трэба жыць, каб не парушаць закон?". У ходзе сустрэчы быў прагледжаны сацыяльны ролік "Закон і дзеці" і праіграны некалькі сітуацый, якія могуць прывесці да парушэння грамадскай бяспечнасці.