Гадзіна размовы «Пад абаронай закона»
16.02.2023Ва ўстанове адукацыі ў рамках прафілактычнай акцыі «Сябруем з Законам» для навучэнцаў V–VI класа прайшла гадзіна размовы «Пад абаронай закона» з удзелам участковага інспектара Клецкага РАУС Анікея Я.Ю. Ён расказаў дзецям аб крымінальным і адміністрацыйным заканадаўстве, прававых наступствах за ўчыненне дзеянняў да дасягнення ўзросту, з якога надыходзіць крымінальная і адміністрацыйная адказнасць. Яўген Юр'евіч растлумачыў наступствы супрацьпраўных паводзін дзяцей і падлеткаў на прыкладзе найбольш часта сустракаемых злачынстваў і правапарушэнняў, якія ўчыняюць непаўналетнія ў нашым раёне. Нагадаў навучэнцам аб правілах паводзін у грамадскіх месцах, на дарозе.