Другі этап адкрытага фестывалю дзяцей дашкольнага ўзросту і малодшых школьнікаў "Я – даследчык" Мінскай вобласці
28.02.2023Завяршыўся другі этап адкрытага фестывалю дзяцей дашкольнага ўзросту і малодшых школьнікаў "Я – даследчык" Мінскай вобласці. Юныя даследчыкі пачатковых класаў прадстаўлялі работы ў намінацыях "Матэматыка, фізіка, тэхніка, робататэхніка", "Прыродазнаўства (жывая прырода)", "Прыродазнаўства (нежывая прырода)" і "Гуманітарныя веды".
Работа вучаніцы IV класа Шэгідзевіч Арыны "Слова пра вуліцу" адзначана ў ліку лепшых работ вобласці (намінацыя "Гуманітарныя веды"). Кіраўнік – Белаш Святлана Мікалаеўна, настаўнік пачатковых класаў.
Віншуем Арыну і Святлану Мікалаеўну! Жадаем далейшых поспехаў у даследчай дзейнасці.