Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15.03.2023
15 сакавіка у нашай краіне святкуецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Ва ўстанове адукацыі для вучняў І–ХІ класаў прайшлі вусны часопіс "Лістая Канстытуцыю", урок патрыятызму "Закон, па якім мы жывем", круглы стол "Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – сімвал беларускай дзяржаўнасці". Дзеці пераканаліся ў тым, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца ядром прававой сістэмы краіны, а таксама замацоўвае духоўныя традыцыі і каштоўнасці дзяржавы.