Конкурс педагагічнага майстэрства "Настаўнік года Мінскай вобласці - 2023"

17.03.2023
Завяршыўся другі абласны этап конкурсу педагагічнага майстэрства "Настаўнік года Мінскай вобласці - 2023". У намінацыі "Хімія, біялогія" Клецкі раён прадстаўляў Корань Раман Юр'евіч, настаўнік біялогіі нашай установы адукацыі. 
Раман Юр'евіч правёў майстар-клас для педагогаў, урок у незнаёмым класе.
Па рашэнні журы Раман Юр'евіч адабраны для ўдзелу ў трэцім туры.
Віншуем! Жадаем поспеху ў фінале!