Занятак "Грошы. Інфляцыя. Цэнавая стабільнасць"

20.03.2023
У мэтах фарміравання фінансавай пісьменнасці навучэнцаў 20.03.2023 быў праведзены занятак "Грошы. Інфляцыя. Цэнавая стабільнасць". Навучэнцы VIII-IX класаў гаварылі аб грошах у дзяржаве, інфляцыі і цэнавай стабільнасці. Дзецям была прапанавана прэзентацыя па гэтай тэме. У заключэнні навучэнцам было прапанавана разлічыць сямейны бюджэт сваёй сям'і, аформіць крэдыт у банку, правесці разлік свайго асабістага індэкса спажывецкіх цэн і інфляцыі.