Пазнавальная гульня «Падарожжа ў гісторыю грошай»

23.03.2023

У рамках правядзення Тыдня фінансавай пісьменнасці, у мэтах фарміравання ў навучэнцаў ўяўлення аб грошах і іх значэнні, уменні правільна распараджацца  грашыма і планаваць свае расходы і даходы, 23.03.2023 у 3 класе была праведзена пазнавальная гульня «Падарожжа ў гісторыю грошай». Навучэнцы пазнаёміліся з тым, што дае фінансавая пісьменнасць, гаварылі пра банк, грошы, расходы, даходы, зарплату, капітал, кошт. Каб павысіць фінансавую граматнасць, навучэнцам было прапанавана адгадаць рэбусы па гэтай тэме.