Настаўнік года Мінскай вобласці – 2023

24.03.2023
24 сакавіка на сцэне ДУА "Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна" адбыўся фінал конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Мінскай вобласці – 2023" па васьмі намінацыях.
Канкурсанты прадэманстравалі свой прафесіяналізм і творчасць у самапрадстаўленні на сцэне.
Па рашэнні журы Раман Юр’евіч Корань заняў 1 месца ў намінацыі "Хімія. Біялогія"! Раман Юр’евіч прадставіць Мінскую вобласць на рэспубліканскім конкурсе "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь".
 
Віншуем! Жадаем новых перамог і высокіх дасягненняў!