ХІІ педагагічны марафан "Педагог – прафесія мірная і стваральная"

17.04.2023
17.04.2023 у рамках ХІІ педагагічнага марафану "Педагог – прафесія мірная і стваральная" ў бібліятэцы для навучэнцаў малодшага школьнага ўзросту быў праведзены біблія-пражэктар "Неверагоднае падарожжа ў краіну Прафесію". Дзеці даведаліся аб вялізным свеце прафесій, аб магчымасці выбару для кожнага, аб тым, якія спецыяльнасці запатрабаваны ў наш час. Усе з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі аб працы. А таксама вучні падзяліліся планамі аб тым, кім жадаюць быць, калі вырастуць.