Мірскі замак

19.04.2023
19.04.2023 навучэнцы пачатковых класаў наведалі адну са славутасцяў Беларусі: сярэднявечны Мірскі замак. За час экскурсіі вучні агледзелі замак знадворку, прагуляліся па ўнутраным дворыку, адчуўшы сябе жыхарамі сярэднявечча. А таксама падняліся па вузкіх усходах на адну з абарончых веж. З вялікай цікавасцю паслухалі легенды аб незлічоных скарбах, якія знаходзяцца дзесьці ў патаемных падземных тунэлях.