Дзень педагога дадатковай адукацыі

19.04.2023
19.04.2023 Дзень педагога дадатковай адукацыі. Нупрэйчык Галіна Іосіфаўна, педагог дадатковай адукацыі, правяла майстар-клас для навучэнцаў VI–VII класаў па вырабу бірулькі. Яна раскрыла сакрэты вырабу біруляк, расказала пра ўласцівасці матэрыялаў, якія патрэбны для вырабу, пра інструменты і прыёмы, якія прымяняюцца пры рабоце. Кожны ўдзельнік змог зрабіць з прапанаваных нарыхтовак  бірульку.