Чарнобыль. Захоўваючы памяць...

20.04.2023
20.04.2023 у Заастравецкай сярэдняй школе стартавала дэкада грамадска-патрыятычных спраў, прысвечаных Чарнобыльскай трагедыі “Чарнобыль. Захоўваючы памяць...”.
Першымі прынялі ўдзел у дэкадзе навучэнцы 3 класа. З вучнямі была праведзена гадзіна зносін “Чарнобыль – гэта памяць на шмат стагоддзяў”.
Класны кіраўнік Гардзей Т.Л. у даступнай форме расказала аб тым, што адбылося на Чарнобыльскай АЭС, па фотаздымках пазнаёміла з горадам Прыпяць да і пасля трагедыі. Рабяты даведаліся пра герояў-пажарных, ваенных, якія сталі першымі ліквідатарамі аварыі і прынялі самы страшны ўдар на сябе. Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы разам з настаўнікам ушанавалі памяць ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы хвілінай маўчання.