Дзень гісторыі і краязнаўства

02.06.2023
02.06.2023 у аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем "Юны патрыёт" з мэтай выхавання патрыятызму і захавання памяці аб стойкасці, мужнасці і гераізме беларускага народа, прайшоў дзень гісторыі і краязнаўства. Дзеці наведалі школьны гісторыка-этнаграфічны музей аг.Заастравечча, дзе дакрануліся да гістарычнага мінулага нашай Радзімы, даведаліся шмат новага і цікавага пра трагічныя падзеі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра подзвігі сваіх землякоў. У ходзе экскурсіі рабяты разглядалі фотаздымкі, успаміналі тых, хто аддаў свае жыццё ў барацьбе з ворагам, гаварылі аб знакамітых імёнах Айчыны. Затым наведалі брацкую магілу і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць аб тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У мэтах захавання гістарычнай пераемнасці пакаленняў, выхавання беражлівых адносін да гістарычнага мінулага і сучаснасці Беларусі, фарміравання духоўна-маральных і грамадзянска-патрыятычных якасцей асобы з вучнямі было праведзена мерапрыемства ў форме вуснага часопіса "Вялікая Айчынная вайна ў лёсе малой радзімы".