Лагер працы і адпачынку

12.06.2023
Вось і наступілі доўгачаканыя канікулы. Заастравецкая сярэдняя школа па традыцыі запрасіла сваіх вучняў у аздараўленчы лагер працы і адпачынку з кругласутачным знаходжаннем "Юнацтва". 10.06.2023 прайшло ўрачыстае адкрыццё лагернай змены. Дзеці акунуліся ў мора сонца, цяпла і добрага настрою. Пачалося адкрыццё выкананнем гімна Рэспублікі Беларусь. Таксама ў гэты дзень у лагеры прайшла конкурсна-гульнёвая праграма "Вясёлая планета "Дзяцінства". Для рабят былі арганізаваны вясёлыя спартыўныя гульні і забаўляльныя конкурсы ☀🤗👍