Урачыстая лінейка

01.09.2023
1 верасня 2023 года ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў. На свята Першага школьнага званка прыйшлі ганаровыя госці павіншаваць дзяцей і іх бацькоў з пачаткам новага навучальнага года Шэйка С.А., начальнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Клецкага райвыканкама, Шашко Т.В., старшыня Заастравечскага сельскага выканаўчага камітэта, протаіерэй Яўгеній Вячорка. Госці пажадалі школьнікам новых поспехаў і дасягненняў, невычэрпнага аптымізму і імкнення быць дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны. Пасля заканчэння лінейкі пад дружныя апладысменты выпускнікі павялі першакласнікаў на першы ўрок "Беларусь і я - дыялог міру і стварэння".