Тыдзень спорту і здароўя

06.09.2023
06.09.2023 ва ўстанове адукацыі ў рамках Тыдня спорту і здароўя прайшоў конкурс малюнкаў "Я малюю спорт". Спорт і рух з'яўляюцца неад'емнай часткай жыцця кожнага дзіцяці. Рухальныя гульні і розныя віды спорту дапамагаюць фарміраванню правільнага фізічнага і разумовага развіцця дзяцей. А каб дзяўчынкам і хлопчыкам было цікава і весела займацца спортам, мы прапанавалі ім намаляваць свае любімыя спартыўныя заняткі і віды спорту. Дзеці з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў.