Дыялог "Наша бяспека"

19.09.2023
У рамках рэспубліканскай акцыі "У цэнтры ўвагі - дзеці!" з мэтай прадухілення пажараў у асенне-зімовы перыяд, а таксама зніжэння колькасці загінуўшых у іх людзей, для навучэнцаў пачатковых класаў прайшоў дыялог "Наша бяспека" з удзелам інспектара Клецкага РАНС Бурдзейка І.С. Разам з Ілонай Сяргееўнай дзеці абмеркавалі найбольш распаўсюджаныя прычыны пажараў і іх прадухіленне, разабралі небяспечныя сітуацыі, склалі "пажарабяспечныя" пазлы і нават прымералі касцюм пажарнага.