Сусветны дзень без аўтамабіля

20.09.2023
Навучэнцы ўстановы адукацыі далучыліся да штогадовай Міжнароднай акцыі "Сусветны дзень без аўтамабіля". Дзеці падчас гутаркі ўсвядомілі карысць для навакольнага асяроддзя і магчымасць унесці свой уклад у абарону прыроды. У плакатах і малюнках юнакі і дзяўчаты выказалі сваё меркаванне аб неабходнасці захавання спрыяльнага навакольнага асяроддзя.