Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў - да алімпійскіх вяршыняў

28.09.2023

28.09.2023 ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў VIII – XI класаў прайшло мерапрыемства ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" па тэме: "Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў - да алімпійскіх вяршыняў". Першую старонку альбома з навучэнцамі школы перагарнуў Іванейчык Сяргей Леанідавіч, майстар спорту Рэспублікі Беларусь, майстар спорту міжнароднага класа WRPF BELARUS, неаднаразовы чэмпіён нашай краіны па паўэрліфтынгу. У фокусе абмеркавання: Беларусь у сусветнай спартыўнай супольнасці; фізкультурна-аздараўленчая работа з насельніцтвам, развіццё масавага спорту; беларускія спартсмены на II гульнях СНД, гонар за сваю краіну, развіццё цікавасці да розных відаў спорту; турызм у Рэспубліцы Беларусь. Спартсмен расказаў навучэнцам аб паўэрліфтынгу як відзе спорту, ахвотна і з вялікай цікавасцю адказваў на пытанні навучэнцаў, гаварыў аб правільным выхаванні, прывіцці працавітасці і любові да спорту, да роднага краю. Сустрэча атрымалася захапляльнай, пакінула шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў.