Агульнашкольны бацькоўскі сход

29.09.2023

29.09.2023 ва ўстанове адукацыі адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход "Школа + сям'я: крок наперад". Перад законнымі прадстаўнікамі выступілі Анікей Я.Ю., участковы інспектар Клецкага РАУС, Стральчэня Н.А., старэйшы следчы Клецкага раённага аддзела следчага камітэта, Шчэрбань Б.А., педагог-псіхолаг. Госці агучылі праблемныя пытанні: прафілактыка палавой недатыкальнасці і свабоды непаўналетніх, прафілактыка кіберзлачынстваў, прафарыентацыя з мэтай паступлення ў Акадэмію МВД Рэспублікі Беларусь, інфармаванне законных прадстаўнікоў аб сямейных формах уладкавання на выхаванне дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.