З Днём Настаўніка!

30.09.2023
Святочная атмасфера, усмешкі і кветкі ўпрыгожылі апошні вераснёўскі дзень: ва ўстанове адукацыі адбылося свята, прысвечанае Дню настаўніка. Святочны канцэрт атрымаўся па-сапраўднаму цёплым. Ён быў напоўнены яркімі музычнымі нумарамі, якія дарылі сваім педагогам навучэнцы школы. Не засталіся без увагі ў гэты дзень і нашыя ветэраны педагагічнай працы. Вучні школы падзякавалі ветэранам педагагічнай працы за шматгадовую добрасумленную працу, за вопыт і веды, якія перадалі сваім навучэнцам і маладым калегам.