Палацава-паркавы комплекс "Нясвіжскі замак"

06.10.2023
06.10.2023 навучэнцы I - IV класаў наведалі палацава-паркавы комплекс "Нясвіжскі замак" і экалагічную сцежку "Чароўны свет Завітанскага лесу".
Экскурсія аказалася своеасаблівым пранікненнем у даўно мінулыя дні. Дзеці адчулі дух былых стагоддзяў, змаглі атрымаць асалоду ад шэдэўраў, створанымі ў мінулых стагоддзях, і ўсвядоміць, наколькі каштоўная спадчына, пакінутая нашымі папярэднікамі.
Для дзяцей спецыялісты Цэнтр дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна арганізавалі пазнавальную экскурсію па тэматычных пляцоўках экалагічнай сцежкі. Дзеці пазнаёміліся з відамі раслін, жывёл, птушак. Прыцягнуць цікавасць і замацаваць веды дапамагаюць каляровыя стэнды. Падлеткі былі праведзены па сцежцы, якая выканана з рознага прыроднага матэрыялу, па паляне казак, "Каменнай даліне", "Плеценым горадзе". Таксама спецыялісты цэнтра звярнулі ўвагу на правілы паводзін і неабходнасць беражлівых адносін да прыроды.