Музей Беларускага Палесся

13.10.2023

13.10.2023 навучэнцы ўстановы адукацыі адправіліся ў падарожжа ў горад Пінск. Аб'ектам нашай увагі стаў Музей Беларускага Палесся. Школьнікі на працягу паўтары гадзіны разглядалі экспанаты музея, знаёміліся з гісторыяй роднага горада. Былі наведаны некалькі залаў: «Піншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Гарадскі побыт першай паловы ХХ ст.», «Гісторыя Піншчыны са старажытных часоў да пачатку XX ст.», прырода беларускага Палесся. Прагуляліся па вуліцах горада, акунуліся ў незвычайную атмасферу. Вядома ж, звярнуліся да гісторыі горада. Асноўная ўвага надавалася гістарычным мясцінам.