Раённы этап абласнога конкурсу "Вучань года 2023"

21.10.2023

21.10.2023 у ДУДА "Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці" адбыўся раённы этап абласнога конкурсу "Вучань года 2023", у якім прынялі ўдзел 15 лепшых навучэнцаў раёна ў шасці намінацыях. У намінацыі "Спартыўная дзейнасць" нашу ўстанову адукацыі прадставіў Ілюкевіч Ілья, вучань 10 класа, у намінацыі "Творчая дзейнасць" – Слонім Анастасія, вучаніца 10 класа. Навучэнцы дастойна прадставілі сябе ў конкурсе "Візітная картка".