Экскурсія ў Праваслаўны Храм Свяшчэннамучаніка Дыянісія Арэапагіта

31.10.2023
31.10.2023 навучэнцы ўстановы адукацыі наведалі Праваслаўны Храм Свяшчэннамучаніка Дыянісія Арэапагіта. Рабят сустрэў настаяцель храма пратаіерэй Яўген Вячорка. Ён правёў экскурсію і расказаў дзецям аб стварэнні свету, праваслаўных святах, значэнні сям'і і выхаванні дзяцей у праваслаўнай веры. Падчас гутаркі настаяцель храма акцэнтаваў увагу на галоўных каштоўнасцях праваслаўнага чалавека, пагаварыў аб паводзінах у грамадстве, важнасці наведвання богаслужэнняў.