Інтэрактыўная гульня "Мая Беларусь"

01.11.2023
01.11.2023 з навучэнцамі 4 класа была праведзена інтэрактыўная гульня "Мая Беларусь". Мерапрыемства праходзіла ў форме спаборніцтва дзвюх каманд. Для навучэнцаў былі арганізаваны розныя віды дзейнасці. Заданні былі дастаткова цікавымі і разнастайнымі. У час гульні дзеці адказвалі на пытанні аб нашай Радзіме, успаміналі ўсе святы нашай краіны, падарожнічалі па абласцях Беларусі. Дзеці паказалі, наколькі яны з'яўляюцца патрыётамі сваёй краіны. Кожны з іх праверыў свае веды, а таксама даведаўся шмат новага і цікавага пра сваю родную Беларусь.