Адзін дзень з прадпрыемствам

02.11.2023
02.11.2023 для вучняў 8-11 класаў Заастравецкай школы была арганізавана экскурсія на прадпрыемства меліярацыйных сістэм Клецкае ПМС. Цікава і даступна галоўны інжынер Сукач А.В. расказаў пра гісторыю ўзнікнення прадпрыемства і яго рэарганізацыю. Адзначыў, што дзякуючы добрай матэрыяльнай базе прадпрыемства, работнікі круглы год забяспечаны работай і маюць дастойную заработную плату. Вучням было цікава пазнаёміцца з тэхнікай, якую задзейнічае прадпрыемства пры асушэнні балот, будаўніцтве жылых дамоў і дарог. Аляксандр Васільевіч пазнаеміў вучняў з установамі адукацыі, якія рыхтуюць спецыялістаў для меліярацыйных работ і запрасіў выпускнікоў пасля атрымання адукацыі прыйсці на работу.