Аперацыя "Абеліск"

09.11.2023
09.11.2023 навучэнцы ўстановы адукацыі навялі парадак на брацкай магіле савецкіх воінаў у аг.Нагорнае. Вучні актыўна прыняліся за справу: прыбралі сухое лісце, галінкі, смецце, падмялі пліты ля помніка. Навучэнцы з пачуццём глыбокай адказнасці выконвалі работу, каб аддаць даніну павагі тым, хто абараніў дзеля іх мір, свабоду і незалежнасць.