Круіз маралі "Мы розныя, мы адзіныя"

16.11.2023
Да Міжнароднага дня талерантнасці, у рамках Года міру і стварэння Заастравецкая бібліятэка запрасіла малодшых школьнікаў і настаўніка пачатковых класаў Аўдзей Святлану Валянцінаўну на круіз маралі "Мы розныя, мы адзіныя". Дзеці пазнаёміліся з паняццем "талерантнасць" і вызначылі прынцыпы талерантных паводзін. З задавальненнем была сабрана кветка дружбы, на якой былі ўказаны асноўныя рысы, характэрныя талерантнай асобе. Школьнікі з цікавасцю паглядзелі" Казку пра талерантнасць" і зрабілі высновы пра неабходнасць выхоўваюць у сабе цярпенне адзін да аднаго і да чужых думак і паводзін.