Школа Актыўнага Грамадзяніна

23.11.2023
23.11.2023 ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў 8 – 11 класаў у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" адбыўся дыялог па тэме "Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай красе велічнай ёсць доля працы маёй". У абмеркаванні дадзенай тэмы прыняла ўдзел Аўдзей Г.М., галоўны бухгалтар ААТ «Заастравечча». З дапамогай інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведаемся" навучэнцы актуалізавалі веды аб прамысловасці і сельскай гаспадарцы Рэспублікі Беларусь, пазнаёміліся з працаўнікамі прамысловай вытворчасці, сельскай гаспадаркі.