Падарожжа па краіне Акцябрат

24.11.2023
24.11.2023 ва ўстанове адукацыі прайшоў урачысты прыём навучэнцаў другога класа ў акцябраты. Да гэтага дня вучні рыхтаваліся даўно, вучылі правілы і ўрачыстае абяцанне акцябрат. Сёння яны здзейснілі вясёлае "Падарожжа па краіне Акцябрат", спыняючыся на станцыях і выконваючы розныя заданні. У завяршэнні свята прайшоў урачысты прыём у акцябраты, дзецям уручылі акцябрацкую зорачку. І мы спадзяемся, што яны будуць ганарыцца сваім новым званнем "Акцябронак". Пажадаем ім быць смелымі і адважнымі, дружнымі і ўмелымі, і больш за ўсё на свеце любіць сваю Радзіму.
Чароўная «Краіна Акцябрат» расчыніла перад імі дзверы.