Пазнавальны час «Займальнае падарожжа ў каралеўства Закона»

11.12.2023
11.12.2023 ва ўстанове адукацыі ў рамках правядзення дэкады прававых ведаў «Закон пра мяне, мне пра Закон» з навучэнцамі 4 класа быў праведзены пазнавальны час «Займальнае падарожжа ў каралеўства Закона». Падчас мерапрыемства рабяты атрымалі ўяўленне аб Канвенцыі як аб дакуменце, які абараняе іх правы, пазнаёміліся з асноўным законам - Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. А таксама здолелі разабрацца ў паняццях "правы" і "абавязкі" на прыкладзе казачных герояў. Усе заданні мелі творчы і пазнавальны характар і ўключалі пытанні па абароне правоў дзіцяці. Навучэнцы вучыліся прымяняць атрыманыя прававыя веды ў сітуацыях, дзе былі абазначаны супрацьпраўныя дзеянні.