Пасяджэнне школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла

14.12.2023
14 снежня 2023 года ва ўстанове адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" адбылося чарговае  пасяджэнне школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла, на якім былі разгледжаны наступныя пытанні:
1. Аб выніках удзелу вучняў у другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прыродазнаўча-матэматычнага цыкла ў 2023/2024 навучальным годзе
2. Аб выніках правядзення цэнтралізаванага экзамену ў 2022/2023 навучальным годзе і падрыхтоўцы да цэнтралізаванага экзамену ў 2023/2024 навучальным годзе