Адзіны ўрок, прысвечаны Еўфрасінні Полацкай

20.12.2023
20.12.2023 ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Еўфрасінні Полацкай з удзелам пратаіерэя А.Вячоркі. Айцец Яўген нагадаў навучэнцам аб значэнні асобы Ефрасінні Полацкай, святой апякункі і нябеснай заступніцы беларускай зямлі, акцэнтаваў увагу навучэнцаў на духоўнай спадчыне Еўфрасінні Полацкай, яе асветніцкай дзейнасці. Для актуалізацыі ведаў пра асобу Ефрасінні Полацкай быў арганізаваны прагляд дакументальнага фільма "Еўфрасінні Полацкая. Фільм Алега Лукашэвіча".