Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага (пра дзеячаў культуры і мастацтва)

21.12.2023
У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекту «ШАГ» 21.12.2023 ва ўстанове адукацыі абмеркавалі тэму «Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага (пра дзеячаў культуры і мастацтва)». У адкрытым дыялогу прынялі ўдзел Іванейчык А.У., народны майстар Беларусі, Аква А.А., дырэктар Заастравечскага сельскага дома культуры. З дапамогай інтэрактыўнай віктарыны навучэнцы актуалізавалі веды аб культуры і мастацтве Рэспублікі Беларусь. Народны майстар адраджае традыцыі і перадае сакрэты майстэрства маладому пакаленню на малой радзіме, акрамя таго, шмат гадоў стварае прыгожыя вырабы з дрэва, якія займаюць прызавыя месцы не толькі на мясцовых конкурсах і фестывалях, але і далёка за межамі рэгіёну. Урачыстым момантам стала ўручэнне маладзёжных білетаў і значкоў БРСМ навучэнцам школы.