Музычны спектакль "На двары зіма, каля ёлкі мітусня"

23.12.2023
Штогод дзеці з нецярпеннем чакаюць сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягуркай. Цікавым і займальным было свята для вучняў пачатковых класаў. У госці да дзяцей прыйшлі казачныя героі баба Яга, лясун, кікімара. Усе прысутныя на свяце з задавальненнем вадзілі карагоды вакол ёлкі, спявалі песні, танчылі. Былі гульні, конкурсы, віктарыны. І напрыканцы свята навучэнцы атрымалі падарункі ад Дзеда Мароза.