Навагодняя перазагрузка «Калі прыходзяць цуды»

27.12.2023

27.12.2023 ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў старэйшых класаў прайшла навагодняя перазагрузка «Калі прыходзяць цуды». Дзеці ўсе разам шукалі Дзеда Мароза, дапамаглі Снягурцы, павіншавалі адзін аднаго. Навагоднія прыгоды скончыліся вясёлай дыскатэкай. Дзеці змаглі патанцаваць, паўдзельнічаць у гульнявой праграме і атрымалі зарад пазітыву і добрага настрою на надыходзячыя святы.