Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў 3-4 класаў

29.12.2023
29.12.2023 на базе ўстановы адукацыі адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў 3-4 класаў, у рамках якога педагогі абмеркавалі шляхі ўдасканальвання прафесіянальнай кампетэнтнасці настаўнікаў па пытаннях развіцця і выхавання асобы вучня сродкамі вучэбных прадметаў. Аўдзей С.В., Гардзей Т.Л. прапанавалі калегам дыдактычныя гульні "Шапка пытанняў", "Кругі на вадзе", метадычныя прыёмы "Угадай пытанне", "Вавілон", выкарыстанне якіх садзейнічае рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу на вучэбных занятках. Настаўнікі пазнаёмілі з вопытам выкарыстання школьнага віртуальнага музея пры вывучэнні праграмнага матэрыялу ў 3-4 класах.