Лепшы повар дзіцячага харчавання

05.01.2024

На базе Клецкай сярэдняй школы №3 упершыню прайшоў раённы конкурс прафесійнага майстэрства "Лепшы повар дзіцячага харчавання", які сабраў 15 удзельнікаў. Удзельнікам патрабавалася прайсці тры выпрабаванні. Спачатку на суд журы кожны канкурсант прадставіў творчае партфоліё. На другім этапе - прэзентавалі свае фірмовыя стравы. У трэцім заключным конкурсе ацэньваліся сервіроўка і падача страў для дзіцячага харчавання. Пераможцам прызнана Таццяна Карандашава, шэф-повар Заастравецкай сярэдняй школы.