Экскурсія-запрашэнне "Самы лепшы Інтэрнэт не заменіць кнігу"

17.01.2024
З мэтай папулярызацыі бібліятэкі як культурнага цэнтра і чытання сярод школьнікаў у Заастравецкай бібліятэцы для першакласнікаў і іх класнага кіраўніка Бялаш Святланы Мікалаеўны была арганізавана экскурсія-запрашэнне "Самы лепшы Інтэрнэт не заменіць кнігу". Дзеці пазнаёміліся з дзейнасцю бібліятэкі, яе кніжным фондам, мудрай Савой (сімвалам), этнаграфічным кутком, які, дарэчы, выклікаў вельмі вялікую цікавасць у першакласнікаў. Адбылася таксама і сустрэча з казкай, якую дзеці з задавальненнем праінсцэніравалі. Напрыканцы ўсе актыўна і з радасцю запісаліся ў чытачы і паабяцалі наведваць бібліятэку кожны дзень.