Школа Актыўнага Грамадзяніна

25.01.2024
25.01.2024 для навучэнцаў 8 – 11 класаў у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" быў праведзены занятак на тэму "Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі" з удзелам ветэрана педагагічнай працы Палоннікавай М.І. У поле зроку навучэнцаў трапілі такія паняцці, як важнасць адукацыі і навукі ў сучасным свеце, якасць адукацыі, актыўная грамадзянская пазіцыя ў адносінах да прафесійнага росту, дзяржаўная падтрымка адораных навучэнцаў, Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк, упартасць у дасягненні мэты. У фармаце адкрытага мікрафона запрошаныя госці падзяліліся думкамі аб сакрэтах прафесійнага майстэрства, навыках і якасцях, неабходных для паспяховай работы ў сферы навукі.