Урок мужнасці "Гэта забыць нельга!"

27.01.2024
З мэтай фарміравання ў падрастаючага пакалення патрыятызму і пачуцця гонару за сваю краіну, а таксама да 80-годдзя вызвалення і зняцця поўнай блакады Ленінграда ў Заастравецкай бібліятэцы прайшоў урок мужнасці "Гэта забыць нельга!". Сустрэча адбылася незвычайнай: для большага разумення дзецьмі нечалавечых умоў пражывання людзей ў блакадным Ленінградзе аповед пра тыя падзеі суправаджаўся прэзентацыяй і праглядам дакументальных відэаролікаў, затым былі знойдзены і зачытаны найбольш жудасныя (па меркаванні дзяцей) урыўкі з кніг "Блакадная кніга" і "Хатынская аповесць", і адбылося знаёмства з архіўнымі матэрыяламі партызана Вялікай Айчыннай вайны Бінкевіча Уладзіміра Паўлавіча - прадзеда Давыдок Анастасіі, якія яна прынесла на сустрэчу і з гонарам расказала ўсім прысутным.