Прафілактычная акцыя "Сябруем з Законам"

07.02.2024
07.02.2024 ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі «Сябруем з Законам» адбылася сустрэча з участковым інспектарам Клецкага РАУС Анікеем Я.Ю., які правёў прафілактычную гутарку з навучэнцамі VII – VIII класаў. У ходзе гутаркі вучні атрымалі інфармацыю аб асноўных злачынствах і правапарушэннях, учыненых непаўналетнімі, аб мерах пакарання, што прад'яўляюцца пры парушэнні розных артыкулаў крымінальнага і адміністрацыйнага кодэкса. Вучням расказалі аб асноўных відах злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх, як трэба дзейнічаць, калі дадзеныя злачынствы здзейснены ў дачыненні да каго-небудзь ці хто-небудзь з дзяцей стаў сведкам дадзенага роду злачынстваў, а таксама аб бяспечных паводзінах на дарозе, неабходнасці абазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі, правілах дарожнага руху, правілах паводзін паблізу чыгункі.