Семінар-практыкум «Адукацыйны турызм»

08.02.2024
08.02.2024 на базе ДУА «Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна» прайшоў семінар-практыкум «Адукацыйны турызм». У рабоце семінара прынялі ўдзел Дудко Ю.В, галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама, Абрамовіч К.П., метадыст Клецкага раённага метадычнага кабінета, Яфрэмава В.М., старшы навуковы супрацоўнік музея гісторыі Клеччыны, кіраўнікі па ваенна -патрыятычнаму выхаванню, работнікі музеяў устаноў адукацыі.    Удзельнікі семінара з вялікай цікавасцю слухалі юных экскурсаводаў гісторыка-этнаграфічнага музея аг.Заастравечча. Свой вопыт рэалізацыі патэнцыялу адукацыйнага турызму на ўроках прадэманстравалі педагогі Заастравечскай школы. Прысутныя падзяліліся інфармацыяй аб дзейнасці музеяў устаноў адукацыі.