Акцыя "Сябруем з Законам"

13.02.2024
13.02.2024 у рамках акцыі "Сябруем з Законам" навучэнцы 3 класа прынялі ўдзел у спаборніцтвах знаўцаў ПДР "Эстафета зялёнага агеньчыка". Школьнікі ў гульнёвай форме паўтаралі асноўныя правілы дарожнага руху, вывучалі дарожныя знакі, аналізавалі сітуацыі, якія могуць адбыцца з кожным з іх. Рабяты пераканаліся, што веданне і выкананне дарожных законаў - гэта бяспека на дарозе.