Акцыя «Сябруем з Законам»

16.02.2024
16.02.2024 ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі «Сябруем з Законам» для навучэнцаў IV класа прайшла сустрэча з інспектарам ДПС МА ДАІ Нясвіжскага РАУС Пляшэвічам Д.Р. "Мы за бяспеку дарожнага руху". Падчас сустрэчы інспектар ДПС расказаў навучэнцам аб тым, як правільна паводзіць сябе на дарогах, пешаходных пераходах і ў грамадскім транспарце, нагадаў аб флікерах, расказаў аб правілах бяспечных паводзін у зімовы перыяд. Інспектар адзначыў, што выкарыстанне навушнікаў з музыкай і мабільнага тэлефона недапушчальна пры пераходзе праезнай часткі дарогі.